Прафсаюз РЭП рыхтуе ў Беларусі серыю пікетаў "Не — жабрацтву народа"
Незалежны прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) рыхтуе ў Беларусі серыю пікетаў "Не — жабрацтву народа". Іх удзельнікі будуць пратэставаць супраць сацыяльна-эканамічнай палітыкі ўладаў. Як інфармуе Радыё Свабода, акцыі запланаваныя на травень пераважна ў абласных цэнтрах і буйных раённых цэнтрах.
Заяўку на правядзенне пікета ўжо падалі ў Магілёве, у іншых гарадах пададуць на наступным тыдні, паведаміў лідар РЭП Генадзь Фядыніч.
Адзначаецца, што рашэнне аб правядзенні серыі пікетаў у чацвер прыняў прэзідыум прафсаюза РЭП. Іх удзельнікі будуць пратэставаць супраць сацыяльна-эканамічнай палітыкі ўладаў. Гэта і рэзкае падзенне ўзроўню жыцця ў Беларусі, і прыняццё "антысацыяльных" дэкрэтаў, пастаноў (у тым ліку — аб павышэнні пэнсійнага ўзросту).