Пракурор просіць для "графіцістаў" вялізны штраф і "хімію"

Пракурор просіць для "графіцістаў" вялізны штраф і "хімію"

Пракурор просіць для "графіцістаў" вялізны штраф і "хімію". Суд Фрунзенскага раёна Мінска ў пятніцу працягнуў разгляд рэзананснай справы. Пракурор запрасіў для Вадзіма Жаромскага 2 гады "хіміі" без накіравання ў месцы адбыцця пакарання, для Максіма Пякарскага — вялізны штраф у памеры 500 базавых велічынь (гэта 105 мільёнаў рублёў), для Вячаслава Касінерава — 1,5 года "хіміі" без накіравання ў месцы адбыцця пакарання, інфармуе Радыё Свабода.

Нагадаем, Жаромскі, Пякарскі і Касінераў абвінавачваюцца ў нанясенні беларускамоўных графіці "Беларусь мае быць беларускай" і "Рэвалюцыя сьвядомасьці, яна ўжо ідзе...", а таксама ў пашкоджаньні фарбай сацыяльных білбордаў з выявай супрацоўнікаў міліцыі. Абвінавачваныя сваёй віны не прызнаюць.

Сёння чакаецца абвяшчэнне прысуду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі