Прапагандыст Прыдыбайла прычапіўся да Рыты Дакоты з пытаннямі пра Лукашэнку
Прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла прычапіўся да спявачкі Рыты Дакоты з пытаннямі пра Лукашэнку. Інцыдэнт здарыўся на адным з канцэртаў у Маскве, куды Дакота прыйшла са сваімі сябрамі. Пра здарэнне яна распавяла ў сваім instagram.
Прыдыбайла з сябрам, якім апынуўся прарасійскі ўкраінскі блогер Павел Кухаркін, сталі тыкаць спявачцы ў твар тэлефонам і пытацца, як ёй жывецца "ў мордары пры Пуціне". Потым, па словах Дакоты, сталі казаць, маўляў, якая яна ўвогуле артыстка, "ды каму яна патрэбна" і выкладаць усё гэта ў нейкія тг-каналы. Сябрам Рыты Дакоты давялося выклікаць ахову. Яна сццвярджае, што абодва былі п'яныя.
Відэа з Дакотай апублікаваў у сваім тэлеграме і Прыдыбайла. Сябрам спявачкі ён сказаў, што жыць пры Пуціне яму "зашыбісь".
Рыта Дакота падтрымала беларускія пратэсты. Раней яна заявіла, што не прызнае легітымнасці Лукашэнкі і не збіраецца выступаць у Беларусі, пакуль ён утрымлівае ўладу. Спявачка таксама запісала песню "Уходи" са словамі "Как тебе спиться, Саша, по ночам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.