Праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская пакінула Беларусь
Таццяна Гацура-Яворская / Еўрарадыё
Беларуская праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская пакінула Беларусь. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook:
“Дарагія сябры, я ва Украіне. Выехала нелегальна. Вайна радыкальна памяняла і нашу агульную, і маю ўласную сітуацыю. Мая сям'я рэзка апынулася ў рэальнай небяспецы, на вайне, з нявызначанымі сучаснасцю і будучыняй, і мае патрэбу ў маёй прысутнасці і падтрымцы. І, канешне, не магу не быць яшчэ адным салдатам на ўкраінскім фронце ў гэтай нашай агульнай вайне. Пра салдата я пакуль не літаральна, але я ехала з планам, што і як я магу рабіць тут на карысць і ўкраінцам, і беларусам”.
Таццяну Гацуру-Яворскую абвінавачваюць у фінансаванні пратэстаў, яна знаходзіцца пад следствам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.