Праваабаронцу Алесю Капуцкаму дадалі яшчэ 15 сутак арышту
Праваабаронцу Алесю Капуцкаму дадалі яшчэ 15 сутак арышту. Новы год ён сустрэне за кратамі.
Капуцкі быў затрыманы 17 снежня ў Маладзечне. Пратакол на яго склалі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Прысуд — 15 сутак адміністрацыйнага арышту. 31 снежня стала вядома, што на праваабаронцу склалі новы пратакол, адбыўся суд. Агулам за кратамі Алесь Капуцкі правядзе 30 сутак.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Капуцкага затрымлівалі неаднаразова. Яго неяк збіраліся судзіць за распаўсюд Дэкларацыі правоў чалавека, але не рашыліся. Летам 2021-га Алеся Капуцкага затрымлівалі падчас "зачысткі" праваабаронцаў у нашай краіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.