Праваабаронцу Танкачову могуць пазбавіць віду на жыхарства ў Беларусі
Алена Танкачова з'яўляецца грамадзянскай Расійскай Федэрацыі, аднак каля 30 гадоў пражывае ў Беларусі.
Цяпер на вядомую праваабаронцу, старшыню праўлення асветніцкай установы "Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend)" пачалі працэдуру пазбаўлення віду на жыхарства ў Беларусі.
У каментары БелаПАН Танкачова паведаміла, што 23 верасня яна атрымала адпаведнае апавяшчэнне. "Будучы юрыстам па адукацыі і не палаючы жаданнем з'язджаць, я прадпрымаю ўсе неабходныя юрыдычныя дзеянні, якія, магчыма, могуць паўплываць на сітуацыю", — заявіла праваабаронца. Ад нейкіх дадатковых каментароў Танкачова адмовілася.
Фота з сацыяльных сетак