Праваабаронцы: рэжым павялічыў масштаб рэпрэсій ў 2024 годзе
Рэпрэсіі ў Беларусі
Больш за 5,8 тысяч чалавек у 2024 годзе былі асуджаныя па палітычных адміністрацыйных артыкулах, кажуць праваабаронцы "Вясны". Мінулым годам іх было на 2 тыс. меней.
Такім чынам мінулы год стаў для краіны яшчэ больш рэпрэсіўным, чым мінулыя два гады.
"Прызначаныя на студзень 2025 года чарговыя прэзідэнцкія выбары ўзмацнілі адвольны пераслед беларусаў. Рэйды па салідарнасці, хвалі масавых затрыманняў у маленькіх гарадах, звальненні з буйных прадпрыемстваў па палітычных матывах, затрыманні былых палітвязняў і тых, хто вяртаўся ў Беларусь з-за мяжы, — тое, чым адзначыўся 2024", — кажуць у Вясне.
Агулам летась праваабаронцы зафіксавалі не менш за 8 895 фактаў рэпрэсій.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.