Праваабаронцы выпусцілі серыю альтэрнатыўных паштовак да 8 сакавіка (фота)
Беларускія праваабаронцы выпусцілі "серыю альтэрнатыўных паштовак" да 8 сакавіка. Яны нагадваюць, што гэтае свята — дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за роўныя правы і магчымасці.
"8 сакавіка — міжнародны дзень жанчын, — пішуць выдаўцы. — Але шмат хто забыўся пра гістарычны сэнс свята... Дык няхай вясновыя кветкі нагадваюць, што сапраўды варта абмяркоўваць у гэты дзень. Прыгажосць, пяшчоту і слабасць? А вось і не! Роўныя магчымасці, правы і свабоды".
Паштоўкі выдадзеныя на беларускай і рускай мовах. Падрабязна пра праект гл. тут.
Раман Пратасевіч, Еўрарадыё