Праваахоўнікі спынілі пераслед актывістаў, падазраваных у мінскім тэракце
Праваахоўныя органы спынілі крымінальны пераслед у адносінах да актывістаў дэмакратычнага руху Юрася Карэтнікава і Міхала Шарамета. Іх падазравалі ў дачыненні да здзяйснення выбуху ў Мінску 3 ліпеня.
Як распавёў Еўрарадыё Юрась Карэтнікаў, ён атрымаў два лісты: з Генпракуратуры і Міністэрства ўнутраных спраў. У першым гаварылася, пра тое, што з яго здымаецца забарона на выезд з краіны, а ў другім паведамлялася пра спыненне пераследу.
Юрась Карэтнікаў: “Днямі я атрымаў ліст з Міністэрства ўнутраных спраў, падпісаны 24 лістапада. Там калектыўны адказ, адрасаваны 6 асобам. У лісце напісана, што пераслед у адносінах да вас па дадзенай крымінальнай справе спынены за адсутнасцю складу злачынства”.
Сярод 6 чалавек, паводле слоў Карэтнікава, апроч яго значыўся яшчэ адзін актывіст дэмакратычнага руху Міхал Шарамет.