Прэс-канферэнцыя Віталя Рымашэўскага адмененая
Прызначаная на 4 студзеня прэс-канферэнцыя экс-кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага адмененая цераз пагрозу яго паўторнага ўзяцця пад варту. Пра гэта паведаміў БелаПАН адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі.
Па яго словах, КДБ папярэдзіў Рымашэўскага, што гэта будзе расцэнена як разгалошванне таямніцы следства і мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе будзе заменена на ўтрыманне пад вартай.
Па яго словах, КДБ папярэдзіў Рымашэўскага, што гэта будзе расцэнена як разгалошванне таямніцы следства і мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе будзе заменена на ўтрыманне пад вартай.