Прысуд па справе "графіцістаў": штрафы ад 6,3 да 10,5 млн рублёў

Прысуд па справе "графіцістаў": штрафы ад 6,3 да 10,5 млн рублёў

Увечары 29 студзеня суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес прысуд па гучнай справе "графіцістаў". Пракурор патрабаваў для дваіх хлопцаў з трох "хімію". Аднак суд усіх аштрафаваў: Вадзіма Жаромскага — на 10 млн 500 тысяч рублёў, Максіма Пякарскага — на 8 млн 400 тысяч, Вячаслава Касінерава — на 6 млн 300 тысяч рублёў. Жаромскі і Пякарскі прызнаныя вінаватымі ў псаванні маёмасці. Злоснага хауліганства ў дзеяннях Пякарскага і Касінерава не было ўстаноўлена, інфармуе Радыё Свабода.

Нагадаем, Жаромскі, Пякарскі і Касінераў абвінавачваюцца ў нанясенні беларускамоўных графіці "Беларусь мае быць беларускай" і "Рэвалюцыя сьвядомасьці, яна ўжо ідзе...", а таксама ў пашкоджанні фарбай сацыяльных білбордаў з выявай супрацоўнікаў міліцыі. Cваёй віны хлопцы не прызналі.

"Мы не хуліганы, мы больш адукаваныя, чым тыя, хто нас затрыміліваў. Нас судзяць за погляды, за тое, што мы супраць аўтарытарызму", — гаварыў у сваім апошнім слове Касінераў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі