Прысуд па справе Варламава можа быць вынесены 22 ліпеня

25 чэрвеня ён выступіў у спрэчках бакоў. Адвакат папрасіў апраўдаць свайго падабароннага па ўсіх артыкулах абвінавачвання. Суддзя абвясціла перапынак да 5 ліпеня. У гэты дзень з апошнім словам мае выступіць сам Саша Варламаў. Як паведаміў Еўрарадыё Павел Піваварчык, тэкст выступу Варламава ў судзе ён будзе ўзгадняць разам са сваім падабаронным.



Нагадаем, што мадэльера Сашу Варламава могуць прызнаць вінаватым па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса — "злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі", "махлярства ў асабліва вялікім памеры", "крадзеж у буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі", "прыўлашчванне маёмасці" і "ўхіленне ад выплаты падаткаў". Пракурор запрасіў для Варламава пяць гадоў калоніі. Фактычна за кратамі мадэльер знаходзіцца ўжо больш за два гады — ад траўня 2011-га. Суд над ім працягваецца ад лютага 2013 года.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі