Саша Варламаў: Перш за ўсё збіраюся ў царкву

Чытаць цалкамhttp://nn.by/?c=ar&i=112983

Акрамя гэтага Варламаў пазбаўлены права займацца кіраўнічай дзейнасцю на працягу двух гадоў, на яго таксама накладзены грашовыя кампенсацыі.

"Мне трэба навучыцца зноў быць вольным... Я зараз хачу наведаць царкву. Таксама мне неабходна нанова навучыцца нармальна хадзіць", - паведаміў Варламаў карэспандэнту Еўрарадыё адразу пасля вызвалення. Ён таксама расказаў, што адчувае вялікае задавальненне ад свабоды і дадаў, што над абскарджваннем прысуду пакуль не думае.

Нагадаем, што пракурор папрасіў прызнаць мадэльера вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і эканамічных злоўжываннях. Абвінавачанне просіць пакараць Варламава пяццю гадамі пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Абвінавачаны і яго адвакат заявілі, што разлічваюць на апраўдальны прысуд. Падчас знаходжання пад арыштам Варламаву зрабілі некалькі аперацый на пазваночніку, у яго 2-я група інваліднасці. У суд мадэльер прыходзіць з кійком. Апошняе слова з дазволу суддзі прамаўляў седзячы.

За кратамі мадэльер знаходзіцца ўжо больш за два гады — ад траўня 2011-га. Суд над ім працягваецца ад лютага 2013 года.

Глядзіце таксама фотарэпартаж Еўрарадыё з месца падзей - Варламаў на свабодзе (фотарэпартаж)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі