Прысуд па справе "Знамя юности" супраць Ляўчука" будзе абвешчаны 21 лютага

Рэдакцыя патрабуе ад Леўчука публічных выбачэнняў на старонках газеты за шкоду дзелавой рэпутацыі. Алесь сваёй віны не прызнае, і сённяшні суд пакуль не схіліўся на бок пазоўніка. Суддзя Алена Рэуцкая ўзяла час у дарадчым пакоі, каб прыняць і зранку 21 лютага абвясціць рашэнне.

"Працэс прайшоў на добрым узроўні, — распавёў Еўрарадыё грамадскі актывіст Дзяніс Турчаняк. — Доўга даследаваліся аргументы пазоўніка і адказчыка. Былі заслуханыя двое сведкаў з боку газеты “Знамя юности”.

Нагадаем, "шкодай" "Знамя юности" палічыла выказванні Ляўчука ў блогу і на Радыё "Свабода" наконт таго, што яго вымушалі пісаць станоўчыя матэрыялы пра прэзідэнцкія выбары і адмоўныя — пра ўдзельнікаў мітынга 19 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі