"Прыёрбанк" верне кліентам 30% збор, які зняў 19 снежня
Як вядома, пастанова Нацбанка пачала дзейнічаць з 20 снежня.
"Прыёрбанк" верне ўсім сваім кліентам, фізічным асобам, камісійны збор у памеры 30%, які быў паспешліва зняты пры продажы безнаяўнай валюты 19 снежня. Як вядома, 30% камісія на куплю валюты грамадзянамі была ўведзена пастановай Нацбанка толькі з 20 снежня.
"Па ўсіх безнаяўных аперацыях па картках, здзейсненых да 20 снежня, налічаная камісія будзе вернута аўтаматычна ў бліжэйшы час", — цытуе паведамленне банка АФН.
Банк таксама праінфармаваў кліентаў аб увядзенні лімітаў на правядзенне аперацый у замежнай валюце з выкарыстаннем картак у беларускіх рублях. Як вынікае з паведамлення, з 22 снежня ўладальнікі Visa Platinum могуць зняць наяўнымі і выдаткаваць у крамах адпаведна не больш за 200 і 1500 даляраў у дзень (1000 і 10000 у тыдзень).
Фота — Fotolia