Птушка скрала камеру і зрабіла сэлфі (відэа)

Марская чайка скрала ў нямецкага турыста камеру. Здарэнне адбылося на іспанскіх астравах Сьес. Падарожнік Марцін Лазана вырашыў зрабіць фота чайкі, якая падалася яму пацешнай. Ён замацаваў камеру, аднак птушка раптоўна схапіла яе і паляцела.

Як адзначае Delfi, чайка паспела зняць атлантычнае ўзбярэжжа, а пасля вырашыла вярнуцца. І не была супраць, калі камеру ў яе забралі. Турыст кажа, што відэа атрымалася яшчэ больш цікавым, чым калі б не адбылося гэтага здарэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі