Пуцін: Беларусь — незалежная, суверэнная краіна

Пуцін: Беларусь — незалежная, суверэнная краіна

Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з грамадскасцю Севастопаля выказаўся пра незалежнасць Беларусі.

"Беларусь... гэта суверэнная, незалежная краіна, нягледзячы на тое, што мы будуем саюзную дзяржаву, цытуе словы расійскага прэзідэнта ria.ru. — ...Беларусь — незалежная, суверэнная дзяржава і мае права праводзіць тую знешнюю палітыку, якую лічыць для сябе мэтазгоднай і карыснай".

Адказваючы на пытанне, чаму Аляксандр Лукашэнка не прызнае Крым расійскім, а беларускія самалёты не лятаюць у Сімферопаль, Пуцін сказаў: "Не стаўце прэзідэнта Беларусі ў складанае становішча. Ён хоча выбудоўваць і з Украінай добрасуседскія адносіны. У гэтым уся справа".

18 сакавіка стала вядома, што Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб аўтаматычным прызнанні грамадзян Беларусі і Украіны носьбітамі рускай мовы. Дакумент ужо апублікаваны. Ён спрашчае працэс атрымання расійскага грамадзянства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі