Пуцін хоча далучыць Егіпет да Мытнага саюза
Пра гэта ён паведаміў пасля перамоваў у Сочы з егіпецкім калегам Абдэль Фаттахам ас-Сісі.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што краіны Мытнага саюза, у які акрамя РФ уваходзяць Беларусь і Казахстан, вывучаюць магчымасць стварэння зоны свабоднага гандлю з Егіптам. Пуцін таксама заявіў, што Егіпет гатовы ў бліжэйшы час на 30% павялічыць пастаўкі сельгаспрадукцыі ў Расію.
Па словах кіраўніка расійскай дзяржавы, бакі дамовіліся аб увядзенні спрошчанага рэжыму доступу егіпецкіх тавараў на рынак Расіі, паведамляе ВВС. Перамовы кіраўнікоў Расіі і Егіпта праходзяць на фоне санкцый, раней уведзеных краінамі Захаду ў дачыненні да Расіі, і мер у адказ, прынятых расійскімі ўладамі па абмежаванні доступу на расійскі рынак харчавання з заходніх краін.