Пуцін запрасіў Лукашэнку, каб пазнаёміць з новымі чальцамі ўрада

Пуцін запрасіў Лукашэнку, каб пазнаёміць з новымі чальцамі ўрада

Падчас другога раўнду перамоваў паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным расійскі кіраўнік заявіў: адна з галоўных мэтаў сустрэчы — пазнаёміць беларускую дэлегацыю з новымі членамі расійскага ўрада.

Пуцін падкрэсліў, што першая частка перамоваў прайшла ўдзень 7 лютага, калі частка расійскай дэлегацыі не магла дабрацца ў Сочы з Масквы праз кепскае лётнае надвор'е. "Цяпер можна ўдакладніць ўжо ў пашыраным складзе і акрамя ўсяго іншага, я хачу, каб вы пазнаёміліся з новымі членамі ўрада Расіі", — перадае ТАСС словы кіраўніка Расіі.

У адказ Лукашэнка заявіў, што ўжо добра пазнаёміўся з новымі расійскімі міністрамі. "Мы пагаварылі, усялякіх гадасцяў паўзгадвалі з нашай агульнай даўняй гісторыі, таксама ім распавёў", — смеючыся, паведаміў ён. У адказ Пуцін зазначыў: "Гэта дарма, трэба памятаць толькі добрае". Беларускі кіраўнік на гэта заявіў, што яго каментароў ніхто не чуў.

З беларускага боку на перамовах прысутнічаюць першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Крутой, пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч і старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў.

З расійскага — намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Козак, намеснік старшыні ўрада Аляксей Авярчук, памочнік прэзідэнта Юрый Ушакоў, міністр энергетыкі Аляксандр Новак, пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў, гендырэктар "Расатама" Аляксей Ліхачоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі