Пяць чалавек затрыманыя на Чырвонай плошчы за падтрымку украінцаў

Пяць чалавек былі затрыманыя ўвечары ў суботу , 1 сакавіка, каля будынка Савета Федэрацыі на вуліцы Вялікая Дмітраўка ў цэнтры Масквы, паведамляе Lenta.ru. Актывісты выйшлі на адзінкавыя пікеты, пратэстуючы супраць рашэння верхняй палаты расійскага парламента задаволіць просьбу прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна пра ўвод войскаў на тэрыторыю Украіны.

Затрыманыя Пётр Котаў , Аляксандр Гур'янаў , Дзмітрый Эйснер, Даніла Маслаў , Рыгор Ахоцін. Як паведамляюць удзельнікі акцыі ў сацсетках, некаторым з іх удалося пакінуць месца падзей да таго, як пачаліся затрыманні.

Нагадаем, Пуцін папрасіў Совет Федэрацыі дазволіць увесці войскі ва Украіну для абароны рускіх. Войскі,  згодна просьбе, будуць знаходзіцца на тэрыторыі Украіны да “нармалізацыі грамадска -палітычнай сітуацыі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі