П’янага кіроўцу з чужымі правамі злавілі на трасе Віцебск — Полацк

Сумневы ў інспектараў ДАІ выклікала тое, што кіроўца абсалютна не быў падобны да фота ў дакументах, да таго ж яго візуальны ўзрост значна адрозніваўся ад пазначанага ў пасведчанні кіроўцы, піша Інтэрфакс.

Міліцыянты высветлілі, што дакументы сапраўды не належаць спыненаму кіроўцу. Потым шафёр сказаў, што нібыта іх знайшоў. Сваіх жа правоў ён быў пазбаўлены менш за год таму — акурат за п'яную язду.

Таму апроч пакарання за выкарыстанне падробленых дакументаў мужчыну чакае яшчэ і пакаранне за тое, што сеў за руль у нецвярозым стане другі раз за год. А гэта канфіскацыя транспартнага сродку і пазбаўленне правоў на тэрмін да пяці гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі