П'яны аўстраліец катаўся па горадзе верхам на халадзільніку з алкаголем

У аўстралійскім Перце быў затрыманы 22-гадовы малады чалавек. У нецвярозым стане ён кіраваў партатыўным халадзільнікам на колах.



Як паведамляе ru.tsn.ua, праваахоўнікі агледзелі змесціва невялікага кулера і знайшлі ў ім алкагольныя напоі. Куды мужчына накіроўваўся на сваім мота-халадзільніку, невядома.



Аўстралійца абвінавацілі ў кіраванні транспартным сродкам у нецвярозым стане. Ён павінен апынуцца перад судом. Дарэчы, падобныя інцыдэнты раней ужо адбываліся ў Аўстраліі. У сакавіку ў Квінслендзе быў затрыманы мужчын на матарызаваным халадзільніку, які вёз з сабой піва, віно і кактэйлі.



Фота — tsn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі