Пятра Марцава пахаваюць на Усходніх могілках

Як паведамляе Радыё "Свабода", развітацца прыйшлі калегі па журналісцкім цэху, у тым ліку з закрытых газетаў "БДГ", "Имя", палітыкі, грамадскія актывісты, інтэлігенцыя. Сярод прынесеных вянкоў і букетаў вылучаліся бел-чырвона-белыя колеры.

Сваякі Марцава папрасілі не здымаць, выступаў ля труны таксама не было. Калі вынеслі труну, частка людзей заспявала рэлігійны гімн "Магутны Божа", іншыя апладзіравалі, як прынята пры развітанні з творчымі асобамі.

Пасля крэматорыя прах Марцава пахаваюць па Усходніх могілках.

Нагадаем, што выдавец незалежнай прэсы Пётр Марцаў памёр на 53-м годзе жыцця ад вострага лейкозу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі