Пяты пакет: у панядзелак краіны ЕС выступяць з прапановамі па санкцыях

Брусель / unsplash.com
Брусель / unsplash.com

У панядзелак, 6 верасня, прадстаўнікі МЗС краін ЕЗ сустрэнуцца, каб сфармаваць супольны пакет санкцый, пра гэта піша дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка. "Кожная краіна пакладзе на стол свае прапановы. На мінулым тыдні адбыліся кансультацыі па санкцыях у Еўрапарламенце, адчуваецца, што сфарміраваны пэўны кансэнсус адносна ціску на рэжым", — распавёў Франак.

Як адзначае дарадца, некаторыя краіны прапануюць узмацненне сектаральных санкцый і пашырэнне індывідуальных спісаў, у якія ўвойдуць пракуроры і суддзі, адказныя за міграцыйны крызіс і пасадку самалёта Ryanair, прапагандысты, кашалькі рэжыму, "Белавія".

Нагадаем, першыя тры пакеты санкцый ЕЗ былі прынятыя ў кастрычніку-снежні 2020 года. У "чорны спіс" патрапілі 88 чалавек — чыноўнікі і сілавікі. Пад санкцыямі знаходзіцца і Аляксандр Лукашэнка. Таксама ў санкцыйным спісе 7 прадпрыемстваў і ўстаноў. Так Брусэль адрэагаваў на фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, на масавае парушэнне правоў чалавека, на гвалт сілавікоў у дачыненні да мірных пратэстоўцаў.

Апошні, чацвёрты пакет санкцый прынялі 21 ліпені, пасля пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair. Тады амбасадары Еўразвяза ўзгаднілі "дадатак да чорнага спісу па Беларусі, уключаючы парадку 80 фізічных і 7 юрыдычных асоб".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі