Ракіроўка Міклашэвіча і Васілевіча - пачатак, чакаюцца новыя змены
Аляксандр Лукашэнка прызначыў новых генпракурора і старшыню Канстытуцыйнага Суда Беларусі. Рыгор Васілевіч і Пётр Міклашэвіч памяняліся крэсламі. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Гайдукевіч кажа, што разыгрываецца шматхадовая камбінацыя і варта чакаць новых зменаў. Еўрарадыё звярнулася па каментары да беларускіх палітыкаў. Вось што мяркуе пра рашэнне Аляксандра Лукашэнкі дэпутат Палаты прадстаўнікоў і лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч:
“Я ведаў пра гэта. Наперадзе будуць яшчэ пэўныя змены… Ёсць нейкія змены, якія беларускі бок хоча паспрабаваць дасягнуць пэўнымі шматхадовымі камбінацыямі, у тым ліку і кадравымі зменамі. Каб былі нейкія працэсы, якіх мы хочам дасягнуць”.
Лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч перакананы, што нейкіх зменаў ад ракіроўкі чакаць не варта:
“Я не ва ўладзе, я не ведаю іх матывацыі. І мне цяжка сказаць, што гэта значыць. Час пакажа, як кожны будзе сябе паводзіць. Але ў нас краіна такая, у якой правасуддзе выконвае загады выканаўчай улады. І ў гэтым самая галоўная загана. Таму, хто б дзе не стаяў, ён будзе выконваць тое, што народзіцца ў Адміністрацыі прэзідэнта”.
У калажы скарыстаныя здымкі photo.bymedia.net