Расійскія войскі пачалі пакідаць свае базы ў Сірыі
Расія выводзіць войскі з Сірыі
Расія на фоне падзення рэжыму Башара Асада ў Сірыі, мяркуючы па ўсім, пачала вывад сваіх войскаў з гэтай краіны, піша Delfi.lt.
Адзін з расійскіх грузавых самалётаў вылецеў з авіябазы Хмеймім у Латакіі ў Лівію, паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на "сірыйскага чыноўніка са сферы бяспекі". Паводле яго слоў, найбліжэйшым часам авіябазу Хмеймім пакінуць яшчэ некалькі расійскіх самалётаў.
Напярэдадні вечарам анлайн-выданне "Важныя гісторыі", прааналізаваўшы спадарожнікавыя фотаздымкі расійскіх ваенных баз ад Maxar Technologies і Planet Labs, выклала аналагічныя высновы. Мяркуючы па адным з гэтых фота, на авіябазу Хмеймім прыбылі два грузавыя самалёты Ан-124, тры транспартныя самалёты Іл-76, а таксама грузавыя самалёты больш дробных мадэляў — тры Ан-32 і адзін Ан-72. На здымках таксама бачна, што расійскія вайскоўцы разбіраюць на часткі ўдарны верталёт Ка-52 і, верагодна, рыхтуюць яго да пагрузкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.