Расія будзе пастаўляць нам нафту на 125-130 долараў танней за сусветны кошт

Беларускі дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» заключыў пагадненне з шэрагам расійскіх кампаній на пастаўку нафты ў нашу краіну з улікам новай цэнавай формулы. У выніку цэны застануцца на леташнім узроўні 240 долараў за тону, але ўжо ўлічваючы экспартную пошліну.

Паводле ацэнак экспертаў, нават з улікам уведзенай расійскім урадам пошліны на экспарт нафты ў Беларусь, гэтыя кантракты не перастануць быць рэнтабельнымі для расійскіх кампаніяў, адзначае газета «Коммерсант».

Новая формула «прывязаная» да сусветнай цаны на нафту і ўлічвае сярэднюю зніжку і скарачэнне выдаткаў на фрахт і транзіт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі