Расія чакае новых тлумачэнняў ад НАТА і АБСЕ па пытаннях бяспекі

Сяргей Лаўроў / mid.ru
Сяргей Лаўроў / mid.ru

Расія накіравала ў NATO і АБСЕ запыт з настойлівым патрабаваннем растлумачыць, як яны маюць намер выконваць абавязацельства не ўмацоўваць сваю бяспеку за кошт бяспекі іншых. Пра гэта заявіў кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў. Яго словы прыводзіць агенцтва "РИА Новости".

А калі NATO і АБСЕ не маюць намер выконваць гэта абавязацельства, то няхай растлумачаць чаму, сказаў Лаўроў.

Па словах дыпламата, Захад "хоча зацягнуць Украіну ў NATO", што "рэальна падарве" адносіны з Расіяй.

"Кожны раз атрымліваецца, што лінія, якую яны павінны абараняць, зрушваецца ўсё больш на ўсход. Цяпер яна ўжо ўшчыльную падышла да Украіны. Гэтую краіну таксама хочуць туды зацягнуць. Хоць усім зразумела, што Украіна не гатовая і ніякага ўкладу ва ўмацаванне бяспекі  NATO не зробіць", — заявіў расійскі міністр.

Расія дамагаецца ад ЗША і NATO пісьмовых гарантый бяспекі ў рэгіёне і, перш за ўсё, нерасшырэння Альянсу на ўсход. Раней ЗША і NATO пісьмова адказалі на гэтую просьбу Расіі. У прыватнасці, у Вашынгтоне падкрэслілі, што Украіна мае права  "выбіраць свае ўласныя механізмы бяспекі і альянсы", а ЗША маюць намер "прытрымлівацца прынцыпу адчыненых дзвярэй NATO". Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг са свайго боку заклікаў Маскву "вывесці свае сілы з Украіны, Грузіі і Малдовы, дзе яны размешчаныя без згоды гэтых краін".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі