Расія дазволіла Беларусі вяртаць крэдыты не ў доларах, а ў рублях
Такія змены прыняў урад Расійскай Федэрацыі 13 траўня.
Урад Расійскай Федэрацыі распарадзіўся падпісаць змены ў пагадненні пра крэдыты Беларусі.
У прыватнасці, перадае ria.ru, гаворка ідзе пра пагадненне, згодна з якім Расія вылучала дзяржаўны крэдыт на 1,55 мільярда долараў ад 31 студзеня 2014 года.
Расійскі ўрад палічыў мэтазгодным выключыць з дакумента фармулёўку пра тое, што Беларусь будзе пагашаць крэдыт у доларах.
Афіцыйны Мінск будзе пагашаць суму крэдыту 14 роўнымі паўгадавымі долямі 15 студзеня і 15 ліпеня кожнага года. Першы плацёж павінен быць зроблены 15 студзеня 2017 года.
Фота — ria.ru