Расія хоча абараняць сваіх суайчыннікаў па ўсёй Украіне
МЗС Расійскай Федэрацыі выступіла з гучнай заявай пасля крывавай бойні 13 сакавіка ў Данецку.
У заяве, якую цытуе ria.ru, гаворыцца, што кіеўскія ўлады не кантралююць сітуацыю ва Украіне. У гэтай сітуацыі Масква пакідае за сабой права ўзяць пад абарону суайчыннікаў у гэтай дзяржаве.
Нагадаем, што 13 сакавіка ў Данецку адбыліся сутычкі паміж удзельнікамі прарасійскага мітынгу і сходу за адзінства Украіны. Удзельнікі прарасійскага мітынгу пусцілі ў ход нажы і металічныя пруты. У выніку бойкі загінуў юнак, некалькі дзясяткаў чалавек звярнуліся па медычную дапамогу.
Паводле некаторых звестак, удзельнікаў прарасійскага мітынгу прывезлі аўтобусамі з расійскай тэрыторыі.
Фота — 1tv.ru