Расія хоча пабудаваць мост у Крым за 5 мільярдаў долараў
Будаўніцтва павіннае пачацца ўжо восенню.
Аб гэтым сёння расказаў віцэ-прэм'ер Расіі Дзмітрый Козак. “У цяперашні час лічба вагаецца ад 150 да 200 млрд рублёў”, - сказаў Козак пасля заканчэння нарады ў прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева. Нарада была прысвечаная развіццю Крыма і Севастопаля, паведамляе ВВС.
Віцэ-прэм'ер абверг чуткі пра тое, што для будаўніцтва моста будуць задзейнічаныя сродкі прыватных інвестараў. А таксама растлумачыў, што для ўваходжання ў праект прыватных інвестараў неабходна забяспечыць ім даходнасць, якая можа з'явіцца толькі ў выпадку, калі праезд па мосце будзе платным.
Мост праз Керчанскі праліў наўпрост звяжа Краснадарскі край з Крымам. Цяпер дабрацца на паўвостраў з мацерыковай часткі Расіі можна праз Украіну ці праз праліў на пароме.