Расія можа аформіць далучэнне Крыма за некалькі дзён

"Калі на рэферэндуме абсалютная большасць грамадзян выкажацца за ўваходжанне ў склад РФ, і паступае адпаведны зварот на імя прэзідэнта Расіі, то гэтае пытанне можа вырашыцца на працягу вельмі хуткага часу — трох-пяці дзён", — перадае interfax.by словы чальца камітэта па канстытуцыйным заканадаўстве і судова-прававых пытаннях сенатара Анатоля Лыскова.



Ён заявіў, што Аўтаномная рэспубліка Крым знаходзіцца ў асаблівым становішчы ў складзе Украіны. Лыскоў лічыць, што крымскія ўлады сёння адзіна легітымныя ў адрозненне ад уладаў у Кіеве, дзе адбыўся "незаконны захоп улады".



Пры гэтым ён падкрэсліў, што рэферэндум з'яўляецца адзіным легітымным шляхам волевыяўлення народа. І калі большасць крымчан выкажацца за ўваходжанне ў склад Расіі, то ў міжнароднай супольнасці не будзе падставаў не прызнаваць яго легітымнасць.



Нагадаем, што рэферэндум крымскія ўлады перанеслі на 16 сакавіка.



Фота — mail.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі