Расія плануе абмежаваць увоз бязмытнага алкаголю з Беларусі і Казахстану
Адпаведную заяву зрабіў расійскі міністр фінансаў Антон Сілуанаў.
Ён адзначыў, што на сёння ў Мытным саюзе няма ніякіх абмежаванняў на правоз алкаголю. Паводле Сілуанава, будуць уведзеныя абмежаванні на ўвоз — 5 літраў. Пры гэтым узмацніцца кантроль за рэалізацыяй алкаголю ў рознічных сетках гандлю без акцызных марак.
Міністр паведаміў, што апошнім часам зборы ад акцызаў на алкаголь у Расіі сталі падаць, нягледзячы на рост аб’ёму продажу. Ён звязвае гэта з тым, што вялікі аб’ём алкаголю ідзе з Казахстану, дзе стаўкі акцызу значна ніжэйшыя, інфармуе БЕЛТА.