Расія прыпыніла пастаўкі вугалю Украіне
Украінскі міністр энэргетыкі Юрый Продан сцвярджае, што прычыны такіх дзеянняў не эканамічныя.
Міністр энэргетыкі Украіны Юрый Продан пацвердзіў "Украінскай праўдзе" звесткі, што расійскія кампаніі прыпынілі экспарт вугалю энэргетычных марак для Украіны. Чыноўнік паведаміў, што адгрузкі вугалю прыпыненыя з вечара 21 лістапада. Тэрміны аднаўлення паставак не вядомыя.
Продан заявіў, што не ведае прычыны, па якіх расійскія кампаніі прыпынілі пастаўкі, але яны не эканамічныя. Па яго словах, украінскія кампаніі своечасова плацяць за пастаўкі.
Фота — delo.ua