Расія здымае абмежаванні на пастаўку свініны з Беларусі
Адпаведнае рашэнне прынятае 18 кастрычніка — гэта тычыцца прадукцыі прадпрыемстваў, якія знаходзяцца на Міншчыне.
Інфармацыя пра знятыя абмежаванні змешчаная ў лісце намесніка кіраўніка Рассельгаснагляду Мікалая Уласава да галоўнага дзяржаўнага ветэрынарнага інспектара Беларусі Юрыя Піваварчыка, інфармуе БелаПАН.
Сярод прадпрыемстваў, якія цяпер могуць рэалізоўваць свініну ў Расію, — мінскі, барысаўскі, слуцкі мясакамбінаты, агракамбінат “Сноў”. Усяго ў спісе 20 прадпрыемстваў.
Але пры гэтым расійскія спецыялісты будуць весці ўзмоцнены маніторынг прадукцыі з Беларусі.
Рассельгаснагляд таксама нагадаў беларускім калегам пра неабходнасць правяраць свіней і свінагадоўчую прадукцыю на вірус афрыканскай чумы.