Расіянам дазволілі насіць зброю з мэтай самаабароны

Расійскі ўрад дазволіў грамадзянам, у якіх ёсць спецыяльны дазвол, насіць зброю дзеля самаабароны, інфармуе ВВС.

Адпаведныя змены ў правілы абароту зброі былі ўнесены яшчэ 8 лістапада. Гэта вынікае з пастановы, апублікаванай на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Раней насіць зброю можна было падчас палявання, правядзення спартыўных мерапрыемстваў, трэніровачных і навучальных стрэльбаў.

Фота — al.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі