Расіяне захапілі ўкраінскі дэсантны карабель "Канстанцін Альшанскі" (фота)
Карабель быў заблакаваны ў крымскім возеры Донузлаў.
Пра штурм украінскім СМІ паспеў паведаміць капітан карабля Дзмітрый Каваленка, перадае censor.net.ua.
Падчас штурму, паведамляе кіраўнік медыя-цэнтра Мінабароны Украіны ў Крыме Уладзіслаў Селязнёў, "Альшанскі" пусціў дзве дымавыя заслоны.
24 сакавіка сёння большасць экіпажа дэсантнага карабля пакінула яго, аднак сам карабель заставаўся ўкраінскім. На яго борце заставаўся 21 чалавек.
Штурмаваць дэсантны карабель прыбылі 200 чалавек, паведаміў журналіст Аляксей Тамразаў. Паводле яго слоў, было чуваць шумавыя гранаты і аўтаматныя чэргі. Па стане на 18:50 паводле беларускага часу "Канстанцін Альшанскі" быў захоплены.
Фота — censor.net.ua