Расійскі дэсант высадзіўся ў Херсонскай вобласці
40 пехацінцаў расійскіх войскаў, якія высадзіліся з верталётаў, былі заўважаныя ў Генічаскім раёне.
Пра гэта УНІАН паведамілі жыхары пасёлка Стралковае. Інфармацыю пацвердзілі ў мясцовых праваахоўных органах.
Таксама жыхары пасёлка паведамілі, што ў мінулыя дні расійскія верталёты некалькі разоў абляталі тэрыторыю вакол Стралковага.
Дзеля чаго высадзіліся дэсантнікі і што цяпер адбываецца ў Стралковым пакуль невядома. У моры, у некалькіх кіламетрах ад Стралковага знаходзяцца газаздабываючыя вышкі НАК “Чарнаморнафтагаз”.