Расійскі палітвязень Навальны знайшоўся ў Ямала-Ненецкай акрузе

Аляксей Навальны, ілюстрацыйнае фота

Аляксей Навальны, ілюстрацыйнае фота / meduza.io

Расійскага палітвязня Аляксея Навальнага знайшлі ў папраўчай калоніі №3 у пасёлку Харп Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі, заяўляе ягоная каманда.

Прэс-сакратарка расійскага апазіцыянера Кіра Ярмыш паведамляе: "Сёння яго бачыў адвакат. Аляксей у парадку".

Пра месцазнаходжанне Навальнага не было вядома амаль тры тыдні.

У Беларусі ёсць палітвязні, ізаляваныя ад сваякоў месяцамі. Пра Мікалая Статкевіча нічога невядома з лютага 2023 года, пра стан Віктара Бабарыкі ёсць толькі неафіцыйная інфармацыя — і дакладна нічога не вядома з красавіка. У інфармацыйным вакууме (праваабаронцы называюць яго рэжымам incommunicado) адбываюць свае тэрміны Марыя Калеснікава, Ігар Лосік ды іншыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі