Расійскі СК расследуе міграцыю 140 грамадзян Сірыі праз Беларусь і РФ
На беларускай мяжы, ілюстрацыйнае фота
Расійскі Следчы камітэт (СК) пачаў расследаванне наконт канала незаконнай міграцыі ў Заходнюю Еўропу праз РФ і Беларусь.
Сцвярджаецца, што праз гэты канал прыбыла не менш за 140 грамадзян Сірыі. Схема, як заяўляюць у СК РФ, палягала ў тым, што грошы плацілі за "фіктыўныя звесткі наконт мэты ўезду" ў Расію. Выручка арганізатараў і ўдзельнікаў груп, паводле звестак следчых, склала некалькі мільёнаў расійскіх рублёў.
Таксама у расійскім СК вядуць некалькі іншых расследаванняў наконт каналаў незаконнай міграцыі.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін Еўрасаюза ўзнік у другой палове 2021 года. Беларускія ўлады спрыялі мігрантам, якія бесперашкодна праходзілі мяжу РБ, каб далей накіроўвацца ў краіны ЕС. Значная частка мігрантаў, якія цяпер ідуць праз Беларусь на Захад, не маюць нават беларускай візы, бо едуць праз Расію.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.