Расійскія лётчыкі вывучылі раёны будучых палётаў у Беларусі

Раней паведамлялася, што Расія накіравала ў Беларусь шэсць знішчальнікаў Су-27 і ваенна-транспартныя самалёты "для паветранай разведкі і абароны саюзнай дзяржавы". Прычынай называлася "выведчая актыўнасць краін NATO каля межаў Беларусі".



Як паведамляе РІА "Новости", на баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне заступілі экіпажы і тэхнічны склад 159-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка 105-й гвардзейскай змяшанай авіяцыйнай дывізіі 1-га камандавання Ваенна-паветраных сілаў і Супрацьпаветранай абароны Заходняй вайсковай акругі расійскіх Узброеных сілаў. На аэрадроме "Бабруйск" расійскія лётчыкі правялі "ўрачысты рытуал".



Нагадаем, што з канца 2013 года расійскія знішчальнікі нясуць баявое дзяжурства на яшчэ адным беларускім аэрадроме — у Баранавічах Брэсцкай вобласці.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі