Расійскія рэкагнасцыроўшчыкі едуць выбраць аэрадром пад авіябазу (відэа)
Група расійскіх рэкагнасцыроўшчыкаў прыбудзе ў Беларусь 6 чэрвеня.
Пра гэта паведаміў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу. Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, на працягу 2-3 тыдняў гэтая група на чале з галоўнакамандуючым Ваенна-паветраных сіл Расіі падбярэ аэрадром.
Шайгу заявіў, што ў адпаведнасці з дамовамі ўжо сёлета ў Беларусі з'явіцца авіяцыйная камендатура, а неўзабаве — і першыя самалёты. Яны стануць складнікам расійскай авіяцыйнай базы ў нашай краіне.
Эксперт: Размяшчаючы самалёты ў Беларусі, Расія адводзіць пагрозу ад Масквы
Алесін: Лукашэнка зразумеў іміджавыя страты ад расійскай базы
Фота — topwar.ru