Расійскія войскі паставілі ўкраінскім ультыматум

Згодна з ім, у аўторак, 4 сакавіка, да 5-й гадзіны раніцы (6-я паводле мінскага часу) вайскоўцы павінны перайсці на бок крымскіх уладаў.



Інфармацыю пра гэта пацвердзіў Украінскай службе ВВС кіраўнік прэс-службы Мінабароны Украіны ў Крыме Уладзіслаў Селязнёў. Ён адзначыў, што два ўкраінскія караблі заблакаваныя ў бухце Севастопаля караблямі Чарнаморскага флоту Расіі. Гэта карабель  "Славуціч" і карвет "Цярнопаль". Іх блакуюць некалькі расійскіх караблёў.



Патрабаванні ўключаюць у сябе прапанову "або перайсці на бок крымскай ўлады, або скласці зброю, ці з'ехаць куды заўгодна". Інакш расійскія вайскоўцы абяцаюць зладзіць штурм, кажа Селязнёў.



Ён падкрэсліў, што ўкраінскія вайскоўцы застаюцца вернымі прысязе.



Фота — 88nsm.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі