Распрацаваны праект Канстытуцыі, у якой не прадугледжана пасада прэзідэнта

Распрацаваны праект Канстытуцыі, у якой не прадугледжана пасада прэзідэнта

У Беларусі распрацаваны праект Канстытуцыі, у якой не прадугледжана пасада прэзідэнта — яго паўнамоцтвы перадаюцца парламенту. У чацвер дакумент прэзентавала Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). Групай, якая над ім працавала, кіраваў сябра ЦК Грамады Міхаіл Пастухоў, былы суддзя Канстытуцыйнага суда (яго прозвішча пазначана на вокладцы брашуры, якая выйшла з друку). У праекце прапануецца замест абласцей увесці акругі (іх мусіць быць утрая больш), адмяніць смяротнае пакаранне, зрабіць беларускую мову адзінай дзяржаўнай, вярнуць дзяржаўную сімволіку Беларусі 1991-1995 гадоў.

Аўтары праекта кажуць, што падчас працы арыентаваліся на Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь 1994 года. Цікава, што Мечыслаў Грыб, былы старшыня Вярхоўнага Савета, а цяпер генсек Грамады, тады ставіў пад асноўным законам свой подпіс, а цяпер паўдзельнічаў у напісанні праекта Канстытуцыі. Яго дашлюць і ў Канстытуцыйны суд, і ў Нацыянальны сход, у іншыя структуры ўлады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі