Рассельгаснагляд гатовы пусціць у Расію толькі два беларускія прадпрыемствы

Рассельгаснагляд можа дазволіць пастаўкі мясной прадукцыі з шэрагу прадпрыемстваў Беларусі. Пра гэта заявіў кіраўнік расійскага ведамства Сяргей Данкверт.

"Папярэдне гаворка можа ісці аб адкрыцці двух прадпрыемстваў з пэўнымі ўмовамі, умовы будуць абмяркоўваць заўтра", — перадае ТАСС яго словы. Галоўнай умовай для вяртання беларускай мясной прадукцыі на расійскі рынак Данкверт назваў кантроль за якасцю і бяспекай сыравіны і гатовай прадукцыі з боку беларускіх калег.

Пры гэтым ён дадаў, што працэс допуску беларускага мяса на расійскі рынак не будзе хуткім.

Нагадаем, што пад расійскія абмежаванні трапілі каля двух дзясяткаў беларускіх прадпрыемстваў. Паведамлялася, што ў мясных вырабах былі выяўленыя мікрабіялагічныя забруджванні, антыбіётыкі, а таксама геном афрыканскай чумы свіней.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі