Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі з трох беларускіх прадпрыемстваў

Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі з трох беларускіх прадпрыемстваў

Рассельгаснагляд з 9 сакавіка забараніў увоз прадукцыі з трох беларускіх прадпрыемстваў. На сайце ведамства гэтыя санкцыі тлумачацца тым, што прадукцыя не адпавядала нормам і патрабаванням Расійскай Федэрацыі і Еўразійскага Эканамічнага Саюза. 

Пад санкцыі трапілі наступныя беларускія вытворцы: 

— СВК "Агракамбінат" Сноў" (паўторнае выяўленне даксіцыкліну ў мясе птушкі);

— СААТ "Белавежскія сыры" (паўторнае выяўленне цыпрафлаксацыну ў сыроватцы малочнай канцэнтраванай — 2 выпадкі);

— ТАА "Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання" (паўторнае выяўленне наяўнасці сухога малака ў малацэ пітным ультрапастэрызаваным).

Прадукцыя яшчэ трох прадпрыемстваў трапіла пад рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю: 

— ПУП "Бабруйскмалако" (выяўленне тэтрацыкліну ў малацэ пітным стэрылізаваным);

— ПУП "Калінкавіцкі малочны камбінат" Светлагорскі філіял (выяўленне оксітэтрацыкліну ў малацэ сухім абястлушчаным);

— ААТ "Шчучынскі масласырзавод" (выяўленне тэтрацыкліну ў канцэнтраце сыроватачным бялковым).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі