18 верасня — Дзень работнікаў лесу
Лес на сёння адзін з найважнейшых прыродных рэсурсаў Беларусі. Лясны фонд складае болей за 9,4 мільёна гектараў, або дзве пятыя тэрыторыі краіны.
У Беларусі растуць пераважна хвойныя пароды. Амаль чвэрць лясоў з’яўляюцца рукатворнымі, то бо, іх адмыслова разводзяць і высаджваюць лесаводы. Дзякуючы працы гэтых людзей, штогод прырастае каля 30 мільёнаў кубаметраў драўніны. На аднаго жыхара краіны прыпадае 0,8 гектара пакрытых лесам зямель і болей за 160 кубаметраў драўніннага запасу. Гэта ўдвая вышэй за сярэднееўрапейскі ўзровень.