40 тысяч улётак за байкот і... 30 назіральнікаў

120911 Luka6uk Baikot.mp3

У АГП і Партыі БНФ план байкоту выбараў просты — зняцце кандыдатаў. Яны “легальна” кажуць пра гэта і па тэлевізары, і на пікетах. А як байкатуюць выбары самыя зацятыя байкотчыкі, якія нават кандыдатаў адмовіліся вылучаць?


Актывісты Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі даносяць да выбаршчыкаў свае байкотныя настроі з дапамогай... кандыдатаў ад АГП! Дзеля гэтага яны нават даверанымі асобамі да іх пазапісваліся. Рымашэўскі, да прыкладу, у давераных асобах у Юрыя Хашчавацкага.


Віталь Рымашэўскі: “Ніякага слова “выбары” ці інфармацыі, што гэта ёсць выбарчы пікет. Толькі рэклама байкотных сайтаў, размова толькі пра няўдзел у гэтых выбарах”.


Сябры аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларускі рух” за байкот агітуюць, як могуць. А могуць яны не шмат.


Віктар Івашкевіч: “Вырабляем улёткі ў межах магчымасцяў і ўжо дзесьці каля 40 тысяч такіх спецвыпускаў газеты раздалі. Ну, і мы будзем удзельнічаць у назіранні — усе 5 дзён. Вось, такім чынам...”


У назіранні “Беларускі рух” плануе задзейнічаць ажно... каля 30 чалавек. Пытанне, наколькі такая форма агітацыі паспяховая, крыху бянтэжыць Івашкевіча.


Віктар Івашкевіч: “Не ведаю, на колькі адсоткаў эфектыўная... Я назваў лічбы надрукаваных матэрыялаў. Сотні тысяч людзей чытаюць незалежныя сайты, калі сумарна браць. Ну, і стаўленне людзей да гэтага выбарчага фарсу відавочнае — большасць людзей успрымаюць гэта як падман”.


Дарэчы, у аўторак АГП не збіраўся на сумесны пікет за байкот разам з БХД. Бо няма агітацыйных матэрыялаў для распаўсюду, друкарні нібыта адмаўляюць. Пытанне, чаму пікетаваць не могуць актывісты без улётак, застаецца без адказу.

Фота: http://photo.bymedia.net/

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі