50 млн за пераможную шайбу Кавыршына атрымае салігорская хакейная школа
Нападаючы зборнай Беларусі Яўген Кавыршын вырашыў пералічыць гэтыя грошы ў Салігорск, бо раней гуляў за мясцовы "Шахцёр".
Нагадаем, сёння на чэмпіянаце свету па хакеі зборная Беларусі ў цяжкім матчы выйграла ў каманды Казахстана з лікам 3:2.
Яшчэ напярэдадні першынства было агучана, што за кожны пераможны матч нашай зборнай альбо за кожны "сухі" паядынак адна з дзіцячых хакейных школаў будзе атрымліваць 50 мільёнаў рублёў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і арганізацыю спартыўных мерапрыемстваў.
Фота — goals.by