АБСЕ заступаецца за арыштаванага Аляксандра Баразенку
Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч асудзіла арышт у Беларусі незалежнага журналіста.
Прадстаўніца АБСЕ заклікала ўлады вызваліць Аляксандра Баразенку з-пад арышту, перадае interfax.by. Па яе словах, урад Беларусі павінен даваць журналістам магчымасць асвятляць усялякія палітычныя падзеі — як санкцыяваныя, так і несанкцыяваныя.
Нагадаем, што журналіста затрымалі 8 студзеня. Ён здымаў на відэа пікет, які ладзіўся каля будынку КДБ. На наступны дзень журналіста асудзілі на 11 сутак арышту. Паводле некаторых звестак, Баразенка за кратамі трымае галадоўку. 11 студзеня да яго не пусцілі адваката.